Skip to main content

Дзень без Імшы. Пра асаблівасць перажывання Вялікай пятніцы ў святыні

bez imszy 2Вялікая пятніца ў паўсюдным Касцёле - гэта час успаміну і рэфлексіі над судом, мукай і смерцю Езуса Хрыста. У гэты дзень не цэлебруецца св. Імша. Адбываецца набажэнства Крыжовага шляху. У касцёле не чуваць гукаў аргана і званоў. У маўчанні рухаецца працэсія ўваходу.

На завяршэнне працэсіі біскуп лажыцца крыжом каля алтара, аддаючы пашану Збавіцелю чалавецтва.

bez imszy 5

bez imszy 1

Вернікі збіраюцца на адарацыі крыжа - сімвала Божай любові і міласэрнасці - які быў закрыты заслонай з V Нядзелі Вялікага посту. Тым самым людзі выражаюць свой давер Хрысту, які спазнаў чалавечы лёс і ведае, дзе шукаць суцяшэння.

bez imszy 3

На заканчэнне Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносяць у капліцу адарацыі, якая сімвалізуе грабніцу, дзе быў пахаваны Езус пасля ўкрыжавання. У гэтым месцы адбываецца Яго выстаўленне ў манстранцыі, накрытай празрыстым белым вэлюмам, як напамін пра саван, які ўкрываў цела Хрыста.

bez imszy 4

Сёлетнюю літургію Мукі Пана ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

АМ,VS