Skip to main content

Біскупы Гродзенскай дыяцэзіі склалі словы віншаванняў новаму Мітрапаліту Беластоцкаму

nominacje bpБіскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі склалі віншаванні новаму Мітрапаліту Беластоцкаму, кс. арцыбіскупу намінату Тадэвушу Войдзе SAC.

У перасланых віншаваннях іерархі адзначаюць, што Беластоцкая архідыяцэзія мае шмат супольнага з Гродзенскай дыяцэзіяй, бо ёй належаць тыя самыя карані, што выходзяць з Віленскага Касцёла.

"На пачатку пастырскага служэння мы хочам пажадаць адвагі, каб місія, давераная Святым Духам, выконвалася з дапамогай мужнасці Хрыста - Добрага Пастыра", - адзначаецца ў лісце.

Біскупы Гродзенскай дыяцэзіі абяцаюць сваю малітву, каб Маці Міласэрнасці выпрасіла для ксяндза арцыбіскупа Тадэвуша Войды "адданае, спагадлівае сэрца і здольнасць нястомнай любові ў стаўленні да давераных людзей".

ks dr T Wojda

12 красавіка стала вядома, што Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Тадэвуша Войду, які з 1990 г. нёс паслугу ў Рыме, у Папскай місіі па распаўсюджванні веры і Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Ксёндз арцыбіскуп намінат Тадэвуш Войда з'яўляецца палатынам, мае 60 гадоў.

Ён заменіць абп. Эдварда Азароўскага, які нёс паслугу ў якасці арцыбіскупа, Мітрапаліта Беластоцкага з 2006 г., а сёння знаходзіцца на пенсіі. 

Кс. Юрый Марціновіч