Вялікі чацвер мае асаблівую важнасць для святароў. У гэты дзень, дзве тысячы гадоў назад, Езус Хрыстус устанавіў сакрамант святарства. Падчас Апошняй Вячэры Збаўца даверыў сваім вучням таямніцу Эўхарыстыі і справу распаўсюджвання хрысціянскай веры. На ўспамін аб дадзеных падзеях штогод падчас літургіі Вялікага чацвярга святары аднаўляюць свае абяцанні, якія склалі падчас прэзбітэрскіх пасвячэнняў. Праз гэта яны таксама пацвярджаюць сваю вернасцю Хрысту.
Без святароў не было б сэнсу збірацца на св. Імшы. Без іх мы не мелі б магчымасці зняць з душы грахі і прыняць Цела Хрыста. Без ксяндзоў мы не змаглі б перажыць хвалюючую радасць вянчання ці годна пахаваць памерлага.
Ад усяго сэрца дзякуем дарагім святарам за тое, шта адказалі “так“ на Божае пакліканне. Дзякуем за прысутнасць у нашым жыцці і за тое, што адказваеце цярплівасцю на нашыя слабасці. З нагоды Дня святара складаем самыя цёплыя віншаванні! Жадаем, каб шлях, абраны для вас Богам, асвячала Найсвяцейшая Маці. Няхай добры Езус трымае вас ля свайго сэрца, адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары.
Словы асаблівай падзякі і віншаванні складаем ардынарыю Аляксандру Кашкевічу, які 13 красавіка, 26 год назад, па рашэнні Папы Рымскага Яна Паўла ІІ быў прызначаны біскупам Гродзенскім. Жадаем Яго Эксцэленцыі моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырай радасці на кожны дзень, Божага бласлаўлення, сіл і стойкасці, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і Езуса, Найвышэйшага Святара.
Ад імя супрацоўнікаў СМІ Гродзенскай дыяцэзіі