З новага года рушыць новы праект газеты “Слова Жыцця”. Кожны зможа задаць пытанні гасцям рэдакцыі газеты. Пытанні будуць прымацца па тэлефоне (0152)756438, а адказы будуць змешчаны ў бліжэйшых нумарах газеты.
Першым госцем рэдакцыі будзе кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пытанні Ксяндзу Біскупу можна будзе задаваць 10 студзеня з 10.00 да 13.00 гадзін. Чакаем Вашых пытанняў, звязаных з жыццём нашай дыяцэзіі.