Skip to main content

Ствараем агульны альбом

    Паважаныя Наведвальнікі! Напэўна, кожны з Вас ужо ведае ад сваіх душпастыраў, што ў наступным годзе гродзенская дыяцэзія будзе адзначаць 20-годдзе свайго існавання. На працягу 20 год святары, сёстры з манаскіх ордэнаў і свецкія вернікі на чале з Ксяндзом Біскупам імкнуліся стварыць Хрыстовую супольнасць, якая з’яўляецца часткай Божага люду адной сям’і ўсеагульнага Касцёла. Падзеі гэтага перыяду багаты на   шматлікія здарэнні, у якіх Бог рэалізуе свой адвечны план Збаўлення.
    Таму з нагоды 20-годдзя гродзенскай дыяцэзіі мы хочам стварыць памятны альбом і звяртаемся да Вас з просьбай. У гэтым альбоме мы хочам размясціць годныя ўвагі і памяці фотаздымкі з гісторыі нашай дыяцэзіі. Напэўна, у сваіх альбомах многія з Вас маюць прыгожыя фотаздымкі, якія датычаць нашай дыяцэзіі. Вельмі просім Вас даслаць іх па адрасе нашай рэдакцыі: г. Гродна, вул. К. Маркса 4 ці на паштовую скрынку нашага партала grodnensis@gmail.com. Гарантуем, што фотаздымкі вернуцца да Вас. Такім чынам мы можам разам стварыць памятны альбом, а Вашы фотаздымкі ўвойдуць у гісторыю нашай дыяцэзіі. Запрашаем усіх да сумеснай працы. Фотаздымкі можна дасылаць да 31 снежня. Спадзяемся, што сярод нашых Чытачоў знойдуцца адказныя, творчыя і поўныя энтузіязму асобы. Загадзя дзякуем.