Skip to main content

Каманда Беларусі не трапіла ў плэй-оф Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў

lagatyp f20 лютага ў харвацкім горадзе Вукавар стартаваў XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Каманда Беларусі не змагла трапіць у плэй-оф, заняўшы ў сваёй групе апошняе месца. Усе матчы з удзелам беларусаў прайшлі ва ўпартай барацьбе, а лёс двух прайграных матчаў вырашыў адзін гол.

 

 

Вынікі гульняў:

Беларусь 1-1 Аўстрыя

Беларусь 1-2 Славенія

Беларусь 0-1 Харватыя

harvatyja f

У гэтым годзе ў каманду Беларусі ўвайшлі святары толькі з Гродзенскай дыяцэзіі. Да адноўленага складу далучыліся маладыя ксяндзы.

23 02 djeuro 3 1

ХI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў у Харватыі праходзіць з 20 па 23 лютага. Сёлета ў ім прымаюць удзел каля 220 ксяндзоў з 15 еўрапейскіх краін, у тым ліку: з Партугаліі, Італіі, Аўстрыі, Славеніі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Румыніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, Казахстана і Харватыі.

23 02 djeuro 2

JM

Фота: http://djos.hr