Skip to main content

Хор „Cantate Domino” адзначаны cпецыяльным прызам на фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”

2017 02 10 Kalozhski Blagavest kokurs day2 2177-11 лютага ў Гродне адбыўся XVI Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гродзенская праваслаўная епархія і Гродзенскі аблвыканкам.

У гэтым годзе ў фестывалі прыняў удзел каталіцкі хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыка Давідовіча. Каталіцкі хор быў адзначаны cпецыяльным прызам.

16708297 1112147528897523 8626779939370221602 n

Хор выканаў на фестывалі пяць твораў, у тым ліку „Магутны Божа” Мікалая Равенскага, „Ойча наш” Станіслава Манюшкі, „Совет Превечный” Паўла Часнакова.

2017 02 09 Kalozhski Blagavest kokurs day1 124

На фестывалі можна было пазнаёміцца з творчасцю амаль 40 харавых калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Румыніі, Сербіі і Арменіі. Госці давалі канцэрты і ўдзельнічалі ў конкурсных праслухоўваннях у святынях і на галоўных сцэнічных пляцоўках горада.

2017 02 09 Kalozhski Blagavest kokurs day1 143

2017 02 09 Kalozhski Blagavest kokurs day1 137

11 лютага прафесійнае журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў, адбыўся гала-канцэрт. На гала-канцэрце прысутнічаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Гран-пры фестываля атрымаў Акадэмічны хор Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (Масква).

Фестываль “Каложскі Дабравест” дае людзям унікальную магчымасць дакрануцца да скарбніцы песнапенняў за межамі сцен святыні, пазнаёміцца з малітвай, выражанай у спеве.

2017 02 09 Kalozhski Blagavest kokurs day1 204

11 02 2017 fest zakrytie 21

Цікавасць да фестываля павялічваецца з кожным годам у калектываў розных краін, што пацвярджае колькасць удзельнікаў. Мерапрыемства ўжо атрымала статус міжнароднага, з году ў год расце выканаўчае майстэрства канкурсантаў.

11 02 2017 fest zakrytie 31

2017 02 09 Kalozhski Blagavest kokurs day1 122

Фестываль запомніўся не толькі музычнай праграмай: прайшлі вечары паэзіі і духоўнай музыкі, кінапаказ і іншыя мерапрыемствы.

Першы фестываль “Каложскі Дабравест” адбыўся ў 2002 г. і быў прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. У 2011 г. Міністэрства культуры Беларусі надало фестывалю статус міжнароднага.

Тэкст: кс. Юрый Марціновіч