Skip to main content

У касцёле на Дзевятоўцы адзначылі юбілей існавання парафіяльнай групы скаўтаў

Спатканне скаўтаў з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбылося 21 студзеня ў касцёле на Дзевятоўцы. Сустрэча была прымервакавана да 5-годдзя існавання выхаваўчай групы і распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Пасля Св. Імшы адбылося шыхтаванне, падчас якога - вызнанне ІІ гарадзенскай дружыны імя св. Агнешкі.

"Падобныя спатканні вельмі важныя для дзяцей і моладзі, вучаць інтэграцыі і дапамагаюць быць адказнымі не толькі за сябе, але таксама за Касцёл і другога чалавека", - адзначыў а. Андрэй Врублеўскі CSsR, апякун скаўтаў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

Паводле redemptor.by