Skip to main content

Прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у аплаткавай сустрэчы ў Мінску

minsk 208 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі іерарх распавёў прысутным, на чым засноўваўся хрост Езуса ў Ярдане і якое значэнне ён мае для чалавека.

Звяртаючыся да працаўнікоў чыгункі, арцыбіскуп адзначыў, што гэтае душпастырства паступова развіваецца ў Беларусі і аб’ядноўвае людзей з ідэнтычнымі поглядамі, для якіх Божыя справы таксама не абыякавыя.

„Беларуская чыгунка займае важнае месца ў жыцці нашай краіны, і працуючым там людзям, сярод якіх нямала католікаў, таксама патрэбна сваё спецыялізаванае пастырства. Тым больш, што вялікую частку свайго жыцця яны знаходзяцца ў дарозе і па-за домам”, - дадаў іерарх.

minsk 9

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што чыгуначнікі сёння могуць быць евангелізатарамі праз свой прыклад, малітвy і хрысціянскае сведчанне, могуць стаць рашучым фактарам у абвяшчэнні Евангелля.

У гэты дзень у сустрэчы ўпершыню прынялі ўдзел працаўнікі метрапалітэна і мінскіх чыгуначных станцый.

Сустрэча завяршылася дзяленнем аплаткай і шчырымі, цёплымі пажаданнямі, каб новы 2017 год быў для кожнага працаўніка чыгункі багатым на Божае благаслаўленне і ласку.

minsk 19

Aплаткавая сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 15 студзеня. Яна пачнецца святой Імшой у 12.00 у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).

Кс. Юрый Марціновіч