Skip to main content

Аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў паломніцтва да 11 бласлаўлёных сясцёр з Навагрудка прайшла ў Гродне

novogrudek6На аплаткавай сустрэчы сабраліся 27 снежня ўдзельнікі пілігрымкі Гродна-Навагрудак. Паломніцтва да месца мучаніцкай смерці сясцёр-назарэтанак з'яўляецца адносна маладым, і сёлета яго ўдзельнікі ўпершыню сустрэліся на супольнай вігіліі. Спатканне распачалося св. Імшой у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле, якую ўзначаліў духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Віталь Сідорка. 

novogrudek1Падчас казання святар пазнаёміў сабраных з біяграфіяй св. Яна Евангеліста, якога ўспаміналі ў гэты дзень, і заклікаў следаваць ягонаму прыкладу ў перажыванні веры: 

- Св. Ян быў любімым вучнем Езуса і ўмеў найбольш поўна перадаваць радасць Евангелля. Паводле прыкладу св. апостала, мы павінны напаўняць сваё жыццё не толькі барацьбой с цемрай, але і цешыцца момантамі поўнай гармоніі з Богам. 

novogrudek2

novogrudek3

novogrudek4

novogrudek5

Пасля вернікі сабраліся ў доме сясцёр-назарэтанак, дзе паламаліся аплаткай і склалі адзін аднаму святочныя пажаданні. 

novogrudek7

novogrudek8

Пілігрымка да месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр-назарэтанак праходзіць штогод напрыканцы ліпеня і адзначаецца той сямейнай атмасферай, якую цяжка знайсці ў іншых дыяцэзіяльных паломніцтвах. Гэта абумоўлена тым, што ў навагрудскую пілігрымку ніколі не набіраецца больш за 50 чалавек, што дазваляе зблізіцца з кожным, хто крочыць побач на працягу 7 дзён шляху.

АМ