Напярэдадні Божага Нараджэння валанцёры партала grodnensis.by наведалі Гродзенскі дзяржаўны гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячым святам Раства Хрыстова. Моладзь падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчат забаўляльную праграму, а таксама закупіла для іх настольныя гульні, мазаікі і слодычы. Падарункі былі набыты дзякуючы ахвяраванням вернікаў з парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Гродзенскі сацыяльна-педагагічны цэнтр з'яўляецца пунктам часовага прабывання дзяцей (ад 3 да 18 гадоў), якія засталіся без апекі бацькоў, пастаяннага месца жыхарства ці самавольна пакінулі сям'ю. Супрацоўнікі установы клапоцяцца пра хлопчыкаў і дзяўчат, пакуль іх не вярнуць бацькам або ўладкуюць у прыёмную сям'ю.
АМ