Skip to main content

Тэатральнае прадстаўленне адбылося ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе

lfara427 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылося тэатральнае прадстаўленне, падрыхтаванае дзецьмі і моладдзю парафіі, мэтай якога было ўвесці ў час радаснага чакання прыйсця Збаўцы свету – час Адвэнту.

У прадстаўленні, на якім сабраліся шматлікія вернікі, акцёры хацелі данесці да кожнага, што Касцёл уваходзіць у асаблівы час ласкі, якім з’яўляецца Адвэнт. Таму таксама ў гэты выключны час чакання належыць устрымацца ад удзелу ў гучных забавах і танцах, а ў засяроджанасці і малітве, у разважанні над Божым словам чакаць урачыстасці Нараджэння Пана.

lfara1

lfara3

lfara6

Пасланне прадстаўлення было вельмі насычаным і паказвала, што вельмі часта людзі ў жыцці іграюць разнастайныя ролі, апранаюць маскі, якія прапануе д’ябал, аднак Езус дасканала ведае чалавека, тое, які ён у рэчаіснасці, і ад Яго нельга схавацца і замаскіравацца.

Дзеці і моладзь праз прадстаўленне заахвочвалі зняць фальшывыя маскі і ў дзень Божага Нараджэння стаць на калені перад станкай са сваім сапраўдным абліччам, стаць у праўдзе перад Богам, які, як кажа прарок Ісая, даследуе сэрца і выпрабоўвае ныркі, каб даць кожнаму па яго паводзінах.

lfara2

lfara5

Кс. Юрый Марціновіч