У першы дзень свайго побыту на Гродзеншчыне Ксёндз Кардынал наведаў Марыйны Санктуарый у Капцёўцы. Перад абразом Маці Божай Чанстахоўскай Ксёндз Кардынал маліўся за ўвесь Касцёл малітвай “Пад Тваю абарону”. Ксёндз Міхал Ластоўскі, пробашч парафіі, расказаў Дастойнаму Госцю пра гісторыю святыні і сваіх парафіян. Ксёндз Міхал падкрэсліў, што, дзякуючы намаганням ксяндза Лешка Дамагалы, які пры дапамозе парафіян пабудаваў касцёл, у Капцёўцы распаўсюдзіўся паломніцкі рух.
Розныя паломніцтвы прыходзяць сюды некалькі разоў у год. Святыня перапоўнена таксама ў дыяцэзіяльныя Дзень Бацькі і Маці, у пачатку навучальнага года. Свае Дні Засяроджання перажываюць тут моладзь і клерыкі.
Ксёндз Кардынал падкрэсліў, што кожная парафія павінна жыць, павінна ў ёй нешта адбывацца, і тут вельмі важная супольная ініцыятыва пробашча і вернікаў. Падчас наведвання святыні Яго Эмінэнцыя прыгадаў свой побыт у Свіслачы, дзе свайго часу ён пасвяціў першы камень пад святыню. Эмінэнцыя прыгадаў моцную веру гэтых людзей і іх энтузіязм. Пасля спаткання ксёндз пробашч запрасіў усіх на абед, а потым Яго Эмінэнцыя пакінуў запіс у памятнай кнізе: “Я вельмі рады, што мог памаліцца ў гэтым прыгожым Санктуарыі Маці Божай Яснагурскай. Няхай Маці Божа шчыра благаславіць Душпастыра, усіх парафіян, а таксама паломнікаў, няхай усіх вядзе да Яе Сына Хрыста, якога сёння свет вельмі патрабуе”.