Skip to main content

Новае выданне

    У дыяцэзіяльным выдаўніцтве выйшла кніга а. Казіміра Янджэйчака “Хрысціянскае выхаванне. Асновы каталіцкай педагогікі”. У ёй аўтар скарочана прадстаўляе гісторыю хрысціянскага выхавання і знаёміць чытачоў з сістэмамі і напрамкамі сучаснай педагогікі, у тым ліку антыпедагогікай. У выданні прадстаўлена таксама выхаваўчая дактрына каталіцкага Касцёла ў святле энцыклікі Піуса XI, навукі II Ватыканскага Сабора і дакументаў Яна Паўла II. У пасляслоўі змешчана „Пасланне папы Бенедыкта XVI аб Інтэрнэце і кіберпрасторы” ад 24 студзеня 2009 г. Прадмову да выдання напісаў кс.бп Аляксандр Кашкевіч.
     Кніга будзе цікава студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў, выхаваўцам, настаўнікам, бацькам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца педагогікай і выхаваннем.
Мова выдання - руская, аб’ём – 167 ст.