З 6 па 8 снежня Гродна наведае з візітам Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі. Ксёндз Кардынал з’яўляецца адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца Бенедыкта XVI і прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі.
7 снежня ў зале Яна Паўла II Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (вул. Парыжскай Камуны, 1) Ксёндз Кардынал выступіць з паведамленнем “Навізна Хрыстовага святарства” і правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў СМІ.
Калі нехта з Вас, шаноўныя калегі, зацікаўлены ўдзелам у прэс-канферэнцыі, просім пакінуць папярэднюю заяўку. Заяўкі будуць прымацца да 4 снежня ў рэдакцыі дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” (вул. К.Маркса, 4) і пад нумарам 80296370717 – кс. Павел Салабуда, Адказны за СМІ гродзенскай дыяцэзіі.
Папярэдняя заяўка неабходна для прыняцця ўдзелу ў прэс-канферэнцыі і іншых урачыстасцях, звязаных з візітам Яго Эмінэнцыі ў Гродне.

Кс. Павел Салабуда, Адказны за СМІ гродзенскай дыяцэзіі.