Skip to main content

Футбольны турнір

     “Ці ж вы не ведаеце, што калі ўдзельнікі спаборніцтваў бягуць па стадыёне, бягуць усе, але ўзнагароду атрымлівае толькі адзін? Таму бяжыце так, каб вы яе атрымалі” (1, Кар 9,24)

     Спорт - гэта адна з найлепшых дарог для паканання ўсялякіх межаў (Ян Павел II). Божы Провід дазволіў, каб у гэтым годзе 26 і 27 лістапада ў чарговы раз Слонім мог прыняць каля 100 чалавек з 10 рымска-каталіцкіх парафій (гэта найбольшая колькасць удзельнікаў за ўсе гады Турніру!!!), якія былі ўдзельнікамі VI Футбольнага Турніру памяці Слугі Божага Яна Паўла II. Мэты турніру, якія імкнуцца ажыццявіць арганізатары, гэта: выхаванне праз спорт і развіццё культу Слугі Божага Яна Паўла II пасля Яго смерці, малітва аб хуткай бэатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II, інтэграцыя моладзі. Як і штогод, цэнтральнай падзеяй кожнага дня была Эўхарыстыя, якую ў першы дзень Турніру ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя а. Віталь Іркевіч, а з казаннем да прысутных звярнуўся а. Анатоль Ярошка, гвардыян кляштара. Ахвяраванне папярэдзіла працэсія з дарамі. Перад заканчэннем св. Імшы арганізатар кс. Артур Малафей урачыста адкрыў Турнір, зачытаўшы Прывітальны ліст Я.Экс.Кс.Біскупа Аляксандра Кашкевіча. Літургію спеваў упрыгожылі ігрой на гітары і спевам клерыкі Павел Аляскевіч і Павел Кужко.

    Пасля св. Імшы ўдзельнікі Турніру паглядзелі відэахроніку з папярэдніх Турніраў, пасля чаго адбылася жэрэб’ёўка і падзел удзельнікаў на групы. А. Віталь звярнуўся да моладзі з канферэнцыяй “Сённяшняя моладзь перад пагрозамі сучаснага свету”. Пасля духоўнага падмацавання ўдзельнікаў чакала смачнае падмацаванне для цела: як і штогод, сваю гасціннасць дарылі нам айцы капуцыны. Пасля абеду ў спартыўнай зале адбыліся спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел наступныя парафіі:
- пар. Божай Міласэрнасці, Гродна-Вішнявец
- пар. Св. Андрэя Апостала, Слонім
- каманда гродзенскай дыяцэзіі
- пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
- пар. Св. Роха, Грандзічы-Путрышкі
- пар. НПМ Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак
- пар. Св. Сям’і, Ліда
- пар. Св. Тэрэсы з Авіля, Шчучын
- пар. Ліпнішкі
- пар. Сапоцкіна

    Пасля супольнай вячэры ўдзельнікі Турніру ўладкаваліся на начлег.
   Наступны дзень распачаўся Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў пробашч парафіі св. Андрэя Апостала ў Слоніме а. Андрэй Букштан. Ён таксама звярнуўся да ўдзельнікаў Турніру з казаннем. Пася св. Імшы адбыліся фінальныя гульні і ўзнагароджванне пераможцаў. Консул Генеральнага Консульства РП у Гродне спадар Адам Хмура ад імя консульства ўручыў 10 футбольных мячоў лепшым спартоўцам з кожнай каманды, а таксама камплекты футбольнай формы для ўдзельнікаў кожнай каманды. Спонсар Баляслаў Івашка (ТАА “Вібаторг”) уручыў пераможцам медалі. На Турніры прысутнічаў кіраўнік Аддзела па справах спорту і турызму Слонімскага гарвыканкама Ляонаў Генадзь Уладзіміравіч. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў падарункі ад спонсараў Турніру. Закончыўся гэты дзень Турніру супольным абедам.

Матчы:
9-10 месца - Ліпнішкі 6:1 Сапоцкіна
7-8 месца Шчучын 3:1 Гродна-Вішнявец
5-6 месца Слонім св. Андрэя  2:1 Гродна-Аўгустовак
3-4 месца зборная гродзенскай дыяцэзіі 5:2 Грандзічы-Путрышкі
1-2 месца Ліда св. Сям’і 7:3 Гродна-Паўднёвы


    Найлепшы брамнік - Ягор Біліда (Гродна-Паўднёвы).
    Найлепшы спартовец - Сяргей Балабанаў (зборная гродзенскай дыяцэзіі).
    Найбольш забіў галоў Валерый Таранда (Ліда св. Сям’і).

Найлепшыя спартоўцы кожнай каманды:

Міхаіл Малчанаў (Шчучын)
Аляксандр Аляскевіч (зборная гродзенскай дыяцэзіі)
Вадзім Спасюк (Слонім, св. Андрэя)
Юрый Каліберда (Гродна-Паўднёвы)
Яўген Дзянішчык (Гродна-Вішнявец)
Ілля Козак (Ліда, Св. Сям’і)
Віталь Зайкоўскі (Гродна-Аўгустовак)
Андрэй Адаська (Грандзічы-Путрышкі)
Сяргей Федаровіч (Ліпнішкі)
Андрэй Севасцьяновіч (Сапоцкіна)

Словы ўдзячнасці нашым спонсарам:

Генеральнае Консульства РП у Гродна
Рамуальд Мацюкевіч (фірма Тайфун, LUX будаўляныя сумесі)
Баляслаў Івашка (ТАА “Вітаборг”)
Карытас Гродзенскай дыяцэзіі (кс. Віталь Дабраловіч)
Парафіяда імя св. Юзафа Каласанта (сп. Марыя Куель)
Слонімскі хлебазавод


Словы падзякі суддзям: Яўгену Сакалоўскаму, Аляксандру Кадоўбіку, Максіму Федарчуку.




Малітва за каманду

     Божа, Ты ведаеш, што я не адзін жыву ў гэтым свеце. Іншы чалавек – гэта вялікі дар. Таму я дзякую Табе за тых людзей, якіх Ты ставіш на маёй дарозе. Дзякую за маю каманду, трэнераў, дзеячаў, тых, хто дбае пра нашае здороўе і ўсіх, хто працуе на карысць каманды. Прашу Цябе, Добры Божа, зрабі з нас супольнасць тады, калі мы трэніруемся, калі разам гуляем, калі радуемся перамозе і сумуем з-за паразы. Мы патрэбныя адзін аднаму, таму навучы нас быць разам, радавацца сваёй прысутнасці, зрабі здольнымі да сапраўднага сяброўства. Будзь з намі, Божа, будзь нашым Настаўнікам і зрабі так, каб мы гэтак жа, як Твае вучні, ажыўленыя любоўю, былі адным. Амэн