Skip to main content

Візіт кардынала Грахалеўскага ў Гродне

    З 6 па 8 снежня Гродна наведае з візітам кс. кардынал Зянон Грахалеўскі. Ксёндз Кардынал прыязджае ў Гродна па запрашэнні кс. бпа Аляксандра Кашкевіча, каб наведаць Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю з нагоды 20-годдзя яе паўстання. Падчас візіту Ксяндза Кардынала адбудзецца некалькі важных сустрэч, Яго Эмінэнцыя ўзначаліць малітвы, а ў апошні дзень свайго побыту удзеліць пасвячэнняў дыяканату. Ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі з’яўляецца адным з найбліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца Бенедыкта XVI і прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Больш інфармацыі аб Шаноўным Госцю можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”. Мы змяшчаем план візіту Ксяндза Кардынала ў Гродне.

План візіту Ксяндза Кардынала ў Гродне

6 снежня, панядзелак

19.00 - Св. Імша з нагоды 305-годдзя кансэкрацыі гродзенскай катэдры.

7 снежня, аўторак

15.00 - Прамова Ксяндза Кардынала
            Сустрэча са студэнтамі, выкладчыкамі, рэктарамі Вышэйшых духоўных семінарый і дырэктарамі каталіцкіх устаноў Беларусі з удзелам рэктараў і выкладчыкаў дзяржаўных навучальных устаноў Гродна.
              Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ.
19.00 - Св.Імша для студэнтаў і старэйшай моладзі ў акадэмічным касцёле Гродна (Пабрыгіцкі).

8 снежня, серада

12.00 - Св. Імша і дыяканскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры.

    У плане могуць адбыцца змены.