Skip to main content

Адышоў у жыццё вечнае бацька кс. Віктара Субеля

sveczka-1000w10 лістапада, пасля цяжкай хваробы, ва ўзросце 70 гадоў адышоў у жыццё вечнае Станіслаў Субель, бацька кс. Віктара Субеля, дзекана Іўеўскага дзеканату і пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах. Пахавальная св. Імша адбудзецца 12 лістапада ў 10 гадзін раніцы ў касцёле імя Св. Космы і Дзям'яна ў Астраўцы.

Запрашаем далучыцца да супольнай малітвы ў інтэнцыі спачылага.