Skip to main content

Рэкалекцыі распазнання паклікання для хлопцаў прайшлі ў Шчучыне

rek szcz3З 21 па 23 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў ў Шчучыне праходзілі восеньскія дні засяроджання для хлопцаў, у якіх сёлета ўдзельнічала 9 юнакоў. Рэкалекцыі ўзначаліў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за ўсебеларускае піярскае Душпастырства пакліканняў.

Удзельнікі духоўных практыкаванняў разважалі над тэмай прысутнасці Бога ў асабістым жыцці чалавека.

rek szcz2

Акрамя тэарытычнай часткі кожны меў магчымасць асабіста задумацца над сваімі адносінамі з Богам ў практыцы падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, дзе спатыкаешся з жывым і сапраўдным Богам.

rek szcz1

Праграма рэкалекцый прадугледжвала таксама забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы.

rek szcz3

Падрыхтаваў а. Віталь Слука SP