Skip to main content

У шчучынскай парафіі айцоў-піяраў адбылося адпустовае набажэнства

teresa415 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку - св. Тэрэзу ад Езуса. Да ўрачыстасці парафіянаў рыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, які нясе паслугу ў Горках у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

teresa2

Падчас духоўных разважанняў святар наблізіў усім прысутным тэму міласэрнасці на аснове прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама пазнаёміў сабраных з сітуацыяй Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў дзекан Шчучынскагна дэканату - кс. Юрый Кузьміч. 

teresa4

teresa5

Увечары таго ж дня была арганізавана традыцыйная сустрэча для піярскіх студэнтаў. Моладзь разважала над тэмай "Стаўленне хрысціяніна адносна няверуючых людзей", а кс. Андрэй, які праводзіў спатканне, падзяліўся досведам працы на ўсходзе краіны.

teresa1

Тэкст: а. Віталій Слука SP

Фота: Андрэй Арціш