Skip to main content

Дыяцэзіяльная сустрэча законных сясцёр прайшла ў Гродне

sisters53 кастрычніка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл) у Гродне адбыўся першы ў гэтым катэхетычным годзе Дзень засяроджання законных сясцёр, якія нясуць сваю паслугу на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Манахіні з розных супольнасцей прыбылі на сустрэчу, каб на парозе новага катэхетычнага года ўмацавацца ў веры і аднавіцца духоўна. 

sisters1

Праграма спаткання прадугледжвала канферэнцыю, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння і паяднання. 

Кульмінацыяй сустрэчы законніц была св. Імша, якую ўзначаліў а. Вітальд Пяцельчыц SChP.

sisters4

У гаміліі кс. Здзіслаў Вэдэр SDB заахвочваў сясцёр нанова адкрыць для сябе Эўхарыстыю, якая павінна стаць цэнтрам жыцця кожнага чалавека. Святар заахвочваў, каб праз штодзённы ўдзел у св. Імшы яны чэрпалі сілы, неабходныя для штодзённай паслугі ў тых месцах, куды іх прыводзіць Божы Провід.

sisters2

sisters5

Пасля набажэнства ўсе сабраліся на супольным абедзе ў будынку біскупскай курыі і абмеркавалі арганізацыйныя пытанні.

Дзень засяроджання - асаблівы дзень, таму што ён заўсёды з'яўляецца сімвалам адзінства і ўмацавання ў веры.

sisters3

Кс. Юрый Марціновіч