Skip to main content

Дзень Засяроджання дэканату

    22 лістапада адбыўся Дзень Засяроджання для дэканату Гродна-Захад. Дэканальныя спатканні адбываюцца кожны раз у іншай парафіі. Тым разам святароў прымаў кс. Міхал Ластоўскі, пробашч Капцёўкі. Спатканне распачалося Каронкай да Божай Міласэрнасці. Потым кс. Антоні Адамовіч, вікарый Пабернардзінскага касцёла, звярнуўся да сабраных з канферэнцыяй “Святар alter Хрыстус”. Кс. пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад, прыгадаў святарам пра іх місію і ролю ў сённяшні час.