18 верасня гурт "Небасхіл" наведаў горад Ваўкавыск, а менавіта Касцёл імя святога Станіслава Косткі. У гэты дзень у парафіі адбыліся дзве значныя падзеі: парафіяльны фэст і сустрэча дзяцей і моладзі.
На свята былі запрошаны дзеці і моладзь з усіх парафій Ваўкавыска, а таксама з розных мястэчак Ваўкавыскага раёну.
Падчас спаткання моладзь прадставіла прэзентацыю пра жыццё св. Станіслава Костку. Ён пражыў нядоўгае жыццё, але поўнае любові да Езуса і Маці Божай. Нягледзячы на свой малады ўзрост, адзначаўся вялікай святасцю і мудрасцю.
Пасля прэзентацыі гурт “Небасхіл” разам з дзецьмі, моладдзю і дарослымі праслаўлялі Бога спевам.
Падчас свята адбылася ўрачыстая святая Імша і эўхарыстычная працэсія.
Пасля для дзяцей і моладзі быў арганізаваны пікнік з пачастункамі, спевамі, танцамі і конкурсамі.
Гурт “Небасхіл” вельмі ўдзячны пробашчу парафіі ксяндзу Алегу за запрашэнне і за цёплы прыём. Было радасна перажываць разам з вернікамі гэты святочны дзень, маючы магчымасць праз спевы падарыць крыху радасці.
Паводле sdb.by