Skip to main content

Дзень народзінаў адсвяткавала садружнасць "Рух Марыі"

sercane311 верасня ў касцёле Божай Міласэрнасці (Гродна, Вішнявец) адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае васьмігоддзю з дня заснавання каталіцкай садружнасці "Рух Марыi".

 

sercane2

Сустрэча пачалася святой Імшой, затым адбылася канцэртная праграма. Таксама для ўсіх прысутных быў накрыты салодкі стол. На ўрачыстасці прысутнічалі толькі самыя дарагія і блізкія для садружнасці людзі - бацькі і сябры ўдзельнікаў, а таксама духоўныя настаўнікі "Руху Марыi" - айцы-сэрцане.

sercane1

Канцэртная праграма ўключала ў сябе ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, кароткае апісанне гісторыі cадружнасці, пажаданні ад гасцей, музычныя нумары ад удзельнікаў садружнасці, песні, танцы і многае іншае. Атмасфера была незабыўнай, госці засталіся пад вялікім уражаннем ад таго, што адбываецца, шмат хто падыходзіў да арганізатараў і дзякаваў за правядзенне падобнага мерапрыемства. Усё свята суправаджалася непадробнымі эмоцыямі і добрым настроем.

sercane3

Удзельнікі "Руху Марыi" ўпэўненыя, што з кожным годам садружнасць будзе толькі развівацца, а падобнага роду мерапрыемствы стануць больш масштабнымі.

Алег Гарбачоў

Больш фотаздымкаў знойдзеце па спасылцы