Skip to main content

Адпуст у імя Маці Божай Міласэрнай ў Падзітве

    20 лістапада ў капліцы Маці Божай Міласэрнай у Падзітве (дзек. Радунь) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. На Эўхарыстыі сабраліся вернікі з мясцовай парафіяльнай супольнасці і ваколіцаў. Урачыстую св. Імшу адправіў кс. Юрый Марціновіч, мясцовы душпастыр, які таксама звярнуўся да вернікаў з казаннем. У Божым Слове кс. Юрый прыблізіў вернікам культ Маці Божай Вастрабрамскай і звярнуў увагу на яе ролю ў жыцці кожнага чалавека, паказваючы праўду аб тым, што “Марыя можа нам дапамагчы, хоча нам дапамагчы, і заўсёды з намі”.
    Напрыканцы св. Імшы група вернікаў склала прысягу вячыстай малітвы за кс.бпа Аляксандра Кашкевіча (капліца ў Падзітве яшчэ перад паўстаннем гродзенскай дыяцэзіі належала да роднай парафіі Ксяндза Біскупа ў Эйшышках) і за свайго душпастыра.
    Пасля Эўхарыстыі адбылася супольная агапа з размовамі, пераплятанымі спевам. Штогадовая адпустовая ўрачыстасць закончылася ў Гадзіну Божай Міласэрнасці Каронкай, падчас якой вернікі маліліся за ўсіх, патрапіўшых у цяжкія грахі і алкагалізм.