Skip to main content

Вернікі з Навагрудка здзейснілі пілігрымку па святыням Беларусі

zegarin5Апошнія выходныя лета 50 вернікаў з парафіі св. Арханёла Міхаіла ў Наваградку разам з пробашчам кс. Юрыем Жэгарыным паехалі ў падарожжа па самых прыгожых касцёлах Беларусі.

Прыгажосць касцёлаў, разнастайнасць архітэктурных стыляў, унутранае ўбранне храмаў, якое захапляла дух - гэта ўсяго толькі частка пілігрымкі. Як сказаў Антуан дэ Сэнт-Экзюперы: "Самага галоўнага вачыма не ўбачыш". Кожны з паломнікаў праклаў уласную пілігрымку, якая праходзіць праз сэрца.

zegarin5

Для кагосьці гэта былі слёзы, якія раптам узніклі пад ласкавым позіркам Будслаўскай Божай Маці. Чыюсьці душу ўзнеслі велічныя гукі аргана пад у Гервяцкім касцёле. Хтосьці ўпаў на калені перад абразом Божай Маці ў Барунах.

zegarin2

Ва ўсіх вернікаў сагрэлася сэрца ад таго цяпла, якім іх адарылі парафіяне ў Глыбокім. А ў Мосары ўсе выбралі адну дарогу - дарогу на Галгофу. Хтосьці з паломнікаў сказаў, што гэта дарога, па якой ляціць душа. І усе спяшаліся ўзысці па ёй, скіраваўшы вочы на ​​крыж Езуса.

zegarin4

Айцы-францішкане ў Івянецкім касцёле акружылі пілігрымаў гасціннасцю, а добры настрой гарантавала кава, запраўленае дабрынёй і любоўю.

zegarin3

Амерыканскі пісьменнік Уільям Бэрроўз сказаў: "Жыць неабавязкова, падарожнічаць - неабходна". Многія з паломнікаў у гэтым пераканаліся.

zegarin6

zegarin7

zegarin1

Падрыхтавала Генута Гріцютэ

Больш фотаздымкаў па спасылцы