Skip to main content

Беларусы з супольнасці палатынаў прынялі духоўнае адзенне

pallatyny226 жніўня падчас св. Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства адбыліся ўрачыстыя аблучыны 12 навіцыяў, сярод якіх два паходзяць з беларускіх зямель: Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска.

Св. Імшу ўзначаліў кс. Юзаф Ласак SAC - Вышэйшы настаяцель правінцыі Хрыста Караля Таварыства Каталіцкага Апостальства.

pallatyny4

Аблучыны сабралі шматлікіх святароў і гасцей. Прыбылі таксама сем'і навіцыяў, сябры і знаёмыя. Фармацыя ў Таварыстве Каталіцкага Апостальства распачынаецца месячным пастулатам, a затым надыходзіць перыяд двухгадовага навіцыяту.

На заканчэнне першага года навіцыяту адбываюцца аблучыны, інашк кажучы, прыняцце духоўнага адзення - сутаны з чорным поясам. У сваю чаргу на заканчэнне ўсяго навіцыяту кандыдат складвае абяцанні чысціні, убоства, паслухмянасці, духу служэння, супольнай маёмасці і трывання на перыяд аднаго года. Яны аднаўляюцца аж да моманту складання вечных манаскіх абяцанняў, якія адбываюцца на апошнім годзе навучання ў семінарыі.

pallatyny1

pallatyny5

Пасля навіцыяту надыходзіць перыяд шасцігадовай фармацыі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Алтажаве. Яна заканчваецца прыняццем прэзбітэрскіх пасвячэнняў. 

pallatyny3

Павел Дрэма SAC