Skip to main content

Сустрэча ў духу Taize

   Увечары 21 лістапада моладзь Гродна сабралася ў Пабрыгіцкім касцёле на супольную малітву ў духу Taize. На сустрэчы маладыя людзі разам разважалі тэксты Бібліі, спявалі песні і ў цішы імкнуліся пачуць голас Бога. Напрыканцы Адарацыі кожны пакінуў ля крыжа запаленую свечку. На заканчэнне сустрэчы кс. Антоні Грэмза паблагаславіў прысутных і запрасіў усіх на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца ў Пабрыгіцкім касцёле 12 снежня а 19.00.