Увечары 23 жніўня ў гродзенскай галерэе "Тызенгаўз" адбылося адкрыццё выставы па выніках міжнароднага пленэру "Kościoły na Kresach". Экспазіцыя змяшчае творы майстроў сучаснага выяўленчага мастацтва, якія адлюстроўваюць святыні розных часоў Гродна і ваколіц.
Паводле слоў куратара выставы Алы Матук, у праекце прынялі ўдзел каля 30 мастакоў з Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі.
Мастакі, удзельнікі праекту
Яны наведвалі храмы г. Гродна і прылеглых да яго вёсак і мястэчак, каб праз уласнае артыстычнае бачанне ўвекавечыць прыгажосць сакральнай архітэктуры нашых зямель.
"Спадарыня з кветкамі" Петро Грыцюка
Гродзенская катэдра ў бачанні Вольгі Шклярскай
"Касцёл Божай Міласэрнасці" Аляксандра Васілевіча
Крыху экуменізму. "Суседзі" Яна Вытыка
На адкрыцці выставы прысутнічаў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, які адзначыў, што "падобныя праекты вельмі неабходныя, бо дазваляюць адначасова дакрануцца да гісторыі і пазнаёміцца з творамі сучаснага мастацтва".
Выстава будзе працягвацца тры тыдні.
А. Марцішэўская