Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Місійны крыж у парафіі ў Беліцы і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі мясцовым вернікам

bielica314 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію св. Юрыя ў Беліцы. У гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці дзякавалі Пану Богу за пяць гадоў з моманту асвячэння сваёй святыні і перажывалі заканчэнне Святых місій. 

На малітве сабраліся шматлікія парафіяне, госці парафіі і святары з Лідскага дэканату. Падчас урачыстай св. Імшы біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі групе адпаведна падрыхтаванай моладзі і старэйшым асобам.

Гамілію падчас набажэнства прамовіў кс. Андрэй Агель SP, які на працягу тыдня праводзіў Святыя місіі ў парафіі. Святар разважаў над значэннем крыжа ў жыцці чалавека. "Кожны з нас у сваім сэрцы зможа ажыццявіць узвышэнне Крыжа праз любоў да Езуса. Углядаючыся ў крыж, давайце памятаць, што гэта знак нашага Збаўлення", - адзначыў кс. Андрэй.

Святар дадаў, што крыж павінен заўсёды нагадваць пра вялікую любоў Езуса да чалавека. "Кожны крыж, які мы нясем разам з Хрыстом, не зламае нас, але пераўтварыцца ў духоўную моц. Кожны чалавек мае ўласны, не падобны да іншага крыж. Езус, несучы крыж на Галгофу і падаючы пад яго цяжарам, патрабаваў Сымона Кірынэйца. І кожны з нас запрошаны, каб быць Сымонам Кірынэйцам з Крыжовага шляху. Пасля сустрэчы з крыжом чалавек становіцца іншым", - падсумаваў кс. Андрэй Агель.

У гэты дзень таксама адбылося асвячэння Місійнга крыжа. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, звяртаючыся да тых, хто ўзбагаціўся дарамі Духа Святога ў сакраманце канфірмацыі, адзначыў, каб яны кожны дзень адважна следавалі за Хрыстом, не саромеліся сваёй веры і прыналежнасці да Касцёла.

bielica13

Пробашч парафіі кс. Валянцін Хведук падзякаваў усім за ўдзел ва ўрачыстасці і выказаў надзею, што гэтая малітоўная сустрэча і праведзеныя Святыя місіі памножаць і нанова распаляць агонь любові ў сэрцах вернікаў.

Кс. Юрый Марціновіч