Skip to main content

"Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны". Распачался VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

parafiada2016 2У панядзелак 20 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Баззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі стартавала VІІІ па ліку Дыяцэзіяльная парафіяда для дзяцей і моладзі. Традыцыйна гэтае спартыўна-рэлігійнае і творчае мерапрыемства распачалося з урачыстай св. Імшы, якую ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На распачацце набажэнства ардынарый прывітаў усіх удзельнікаў парафіяды і благаславіў іх на плённае перажыванне чатырохдзённай сустрэчы.

З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Юрый Марціновіч, які звярнуў увагу на тое, "што парафіяда арганізвана такім чынам, каб кожны ўдзельнік мог адпачыць душой і целам і раскрыць свае таланты".

Святар таксама адзначыў, што нездарма дэвізам сёлетняй парафіяды сталі словы, якія датычаць міласэрнасці:

- Мы перажываем Юбілейны Год Міласэрнасці і таму вельмі важна, каб падчас гэтай парафіяды мы навучыліся не толькі прасіць аб міласэрнасці, але і даваць гэтую міласэрнасць людзям, што побач з намі. 

Напрыканцы літургіі ўдзельнікі спаборніцтваў урачыста вынеслі сцяг, тым самым распачынаючы парафіяду.

parafiada2016 11

Наперадзе маладых вернікаў чакаюць шматілікія спаборніцтвы ў межах трыяды “Святыня – Тэатр – Стадыён”.

Падрыхтавала А. Марцішэўская

Фота: В. Снітко