16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, Апякункі нашай дыяцэзіі, у гродзенскай катэдры традыцыйна адбыліся ўрачыстасці святарскіх пасвячэнняў. З рук кс. бпа Аляксандра Кашкевіча іх атрымалі выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі дк. Павел Барысевіч і дк. Алег Канановіч. Разам з імі гэтую выключную ўрачыстасць перажывалі таксама шматлікія вернікі. Заахвочваем усіх да малітвы за новых святароў, каб Добры Бог вёў іх вызначанай дарогай, а Маці Міласэрнасці заўсёды мела пад сваёй апекай. Фотаздымкі з урачыстасці пасвячэнняў можна паглядзець на нашым сайце.