15 лістапада ў касцёле ў Сапоцкіне а 17.00 была адпраўлена ўрачыстая св. Імша. На яе сабраліся святары, якія скончылі Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю ў 1999 годзе. Св. Імшу - як найстарэйшы з выпуска – узначаліў кс. Юзаф Мельдзюк з мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. Пробашч з Макараўцаў кс. Павел Беланос звярнуўся да сабраных з гаміліяй, у якой гаварыў пра Божую Маці Міласэрнасці. На сустрэчу прыбыла 15 святароў; найдалей меў кс. Аляксандр Багдановіч, які прыехаў са Шклова.