Skip to main content

Біскуп А. Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ў парафіі ў В. Бераставіцы

в бераст 17 мая біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў Вялікую Бераставіцу, каб удзяліць сакрамант канфірмацыі шматлікім вернікам як мясцовай парафіі, так і з парафіі святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы.

Сакрамант канфірмацыі - гэта сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Праз яго чалавек атрымлівае дары Святога Духа, якія ўзмацняюць яго сувязь з Касцёлам, больш цесна ўключаюць у хрысціянскую супольнасць і дапамагаюць сведчыць пра сваю веру і словамі, і ўчынкамі.

в бераст 8

Той, хто прымае гэты сакрамант, павінен стаць сапраўдным вучнем Хрыста, які не саромеецца сваёй веры і не баіцца абараняць яе. Моладзь і дарослыя на працягу года старанна рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі ў сваім жыцці, на ўрачыстую св. Імшу, якую ўзначаліў бп. Аляксандр, прыбыло шмат вернікаў і святары з дэканата.

в бераст 7

На пачатку набажэнства ардынарыя шчыра прывіталі самыя маленькія вернікі з Вялікай Бераставіцы, моладзь і дарослыя выказалі ўдзячнасць за магчымасць атрымаць адзін з галоўных сакрамантаў. Іерарх падзякаваў за сардэчны прыём і запрасіў усіх да супольнай малітвы за тых, хто рыхтуецца прыняць дары Cвятога Духа.

в бераст 2

в бераст 3

Кандыдаты перад прыняццем сакраманту канфірмацыі аднавілі свае прысягі хросту і звярнуліся з просьбай да біскупа аб удзяленні сакраманту Святога Духа. Разам са сваімі сведкамі яны падыходзілі да біскупа і праз ускладанне рук і намашчэнне хрызмам атрымлівалі незнішчальны знак вызнаўцаў Хрыста. Біскуп А. Кашкевіч выказаў радасць, што "праз сакрамант хрысціянскай сталасці парафія ўзбагацілася новымі рыцарамі арміі Хрыстовай, і прыпомніў маладым людзям аб тым, што дзе б яны ні былі, усюды павінны даваць сведчанне сваёй веры".

в бераст 4

в бераст 5

в бераст 6

Ён падзякаваў усім, хто падрыхтаваў гэтую ўрачыстасць, і адзначыў, што святыня ў Вялікай Бераставіцы значна змянілася за апошнія гады, стала больш прыгожай дзякуючы клопатам ксяндза-пробашча а. Вальдэмара Слоты.

- Але галоўнае, што яна не пустуе, тут шмат моладзі і дарослых вернікаў, цудоўны хор і прыкладная літургічная служба, - адзначыў іерарх.

Біскуп пажадаў усім быць моцнымі ў веры і заўсёды аддаваць сябе пад апеку Найсвяцейшай Маці, якую Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае ў маі.

На заканчэнне св. Імшы тыя, хто атрымаў сакрамант духоўнай сталасці, выказалі ўдзячнасць усім, хто дапамагаў ім падрыхтавацца да прыняцця дароў Святога Духа, і паабяцалі быць годнымі сведкамі Уваскрослага Хрыста і жывым Евангеллем для іншых людзей.

Падрыхтавала Ірына Міклаш