Skip to main content

Спатканне Душпастырства настаўнікаў і выхаваўцаў

    14 лістапада ў Пабрыгіцкім касцёле адбылася чарговая сустрэча Душпастырства настаўнікаў і выхаваўцаў. Традыцыйна спатканне распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Антоні Грэмза, душпастыр настаўнікаў. Пасля св. Імшы адбылося спатканне на тэму “Вера ў вечнае жыццё”. У спатканні прымала ўдзел каля 50 чалавек. Наступная сустрэча Душпастырства адбудзецца ў другую нядзелю снежня. А на 4 снежня запланаваны Дзень Засяроджвання для настаўнікаў, які распачнецца а 15.00 гадзіне. Шчыра запрашаем усіх  у гэты дзень у Пабрыгіцкі касцёл.