11 лістапада ў пабернардынскім касцёле ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Польшча была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў кс.бп Аляксандр Кашкевіч. На Святой Імшы прысутнічаў Генеральны Консул РП у Гродне спадар Анджэй Хадкевіч, а таксама супрацоўнікі Генеральнага Консульства РП у Гродне, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і шматлікія вернікі. Падчас гаміліі Біскуп прыгадаў словы Божага Слугі Яна Паўла II: “каб тую духоўную спадчыну, імя якой Польшча, вы яшчэ раз прынялі з верай, надзеяй і любоўю”.