Skip to main content

Прайшла юбілейная пілігрымка маці ў Капцёўку

маці капцёўка 7Май, месяц Панны Марыі, вернікі Гродзенскай дыяцэзіі традыцыйна распачалі пілігрымкай матуль у марыйны санктуарый на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Раніцай 1 мая вырушыла юбілейнае, 10-ае па ліку паломніцтва да Маці Божай Яснагорскай. "Маці Божая Цярпліва Слухаючая прымае не толькі тыя просьбы, якія гучаць падчас шляху, але і тыя, якія застаюцца толькі ў думках, ніколі не выказанымі", - адзначыў бп. А. Кашкевіч перад выхадам пілігрымкі.

Санктуарый Маці Божай Яснагурскай - Цярпліва Слухаючай быў устаноўлены ў парафіяльным касцёле ў Капцёўцы ў сакавіку 2010 года, праз 4 гады пасля таго, як ордэн паўлінаў на Яснай Гары ахвяраваў вышэўзгаданаму касцёлу копію яснагурскай іконы. З таго часу туды пачалі накіроўвацца шматлікія паломніцтвы.

Падчас пілігрымкі маці вернікі асаблівым чынам давяраюць Найсвяцейшай Панне свае сем'і, просяць аб неабходных ласках для сваіх матуль і ўзгадваюць тых жанчын, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

маці капцёўка 7

маці капцёўка 8

маці капцёўка 6

маці капцёўка 3

Ружанцовая малітва, канферэнцыі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Крыжовы шлях - усё гэта пункты селётняй пілігрымкі маці, кульмінацыяй якой стала св. Імша з ардынарыем і прыбылымі святарамі.

маці капцёўка 2

маці капцёўка 10

маці капцёўка 1

маці капцёўка 4

маці капцёўка 12

"Марыя, як Маці Езуса, дасканала ведае, што такое цярпенне, смутак, неспакой. Менавіта таму нам так лёгка прыходзіць да Яе, калі ў нас цяжар на сэрцы. (...) І мы можам быць пэўныя, як Марыя засталася пад крыжам Езуса да самага канца, так і нас яна не пакіне, нават калі ад нас адвярнецца сусвет", - сказаў кс. А. Мацкевіч падчас гаміліі.

маці капцёўка 11

Закрыццё цудоўнага абразу пад гук фанфараў завяршыла паломніцтва.

маці капцёўка 9

А. Марцішэўская, В. Сяліцкая