Skip to main content

Дзень Засяроджання дзяўчат

    4 лістапада ў манаскім доме сясцёр Маці Божай Міласэрнай адбыўся Дзень Засяроджання дзяўчат на тэму: “Адкрыем сэрцы Богу і бліжняму”. Праз супольную адарацыю,  разважанне Святога Пісання, удзел у св. Імшы, канферэнцыі, прадстаўленыя кс. Уладзіславам Сурвіла, прысутныя маглі лепш прыслухацца да голаса ўласнага сэрца.