Skip to main content

Рэкалекцыі распазнавання паклікання

    Духоўная семінарыя ў Гродне ўжо шмат гадоў ладзіць летам "рэкалекцыі распазнавання паклікання" для міністрантаў, імкнучыся тым самым дапамагчы маладым людзям пазнаць і выбраць іх жыццёвы шлях. Гэтым летам у такіх рэкалекцыях удзельнічала больш за 60 хлопцаў.
    Мы жадаем ў гэтым навучальным 2010-2011 годзе, калі наша гродзенская дыяцэзія буде святкаваць сваё 20-годдзе, запрасіць міністрантаў на такія сустрэчы і падчас канікулаў - восеньскіх, зімовых і вясновых.

    Дапамога моладзі ў распазнанні іх паклікання з'яўляецца нашым агульным клопатам, таму я запрашаю да ўдзелу ў гэтай акцыі. Звяртаюся з просьбай вылучыць на гэтыя сустрэчы тых хлопцаў, якія шчыра шукаюць праўду і імкнуцца перажыць у супольнасці некалькі гадзінаў у малітве аб распазнанні свайго жыццёвага шляху. Шаноўных ксяндзоў пробашчаў прашу растлумачыць хлопцам, што ўдзел у гэтых сустрэчах не абавязвае іх уступаць у семінарыю, але, у той жа час, гэтыя сустрэчы не з'яўляюцца "хвілінай забавы". Асмельваюся таксама прасіць аб дапамозе хлопцам у даездзе да семінарыі (аплаціць кошт праезду).
    Побыт на рэкалекцыях і харчаванне бясплатныя.
    Узрост удзельнікаў - пачынаючы з 9 класа.
    Месца збора – семінарыя ў Гродне, адсюль мы давязем моладзь да Сапоцкіна, дзе пройдуць рэкалекцыі.
    Тэрміны сустрэч:
    1.  7-9 студзеня
    2.  1-3 красавіка
    3.  14-17 ліпеня
    Шчыра запрашаю на спатканнi.

    З малітвай   
                                            
                                   Рэктар  Кс. Юзаф Станеўскі

     Гэтую ініцыятыву падтрымліваю

                           
                                   Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі