Skip to main content

Чалавек не нараджаецца з паўнатою веры. Велікапосныя рэкалекцыі ў Гродзенскай катэдры правёў бп. Юрый Касабуцкі

касабуцкі 4З 20 па 23 сакавіка ў гродзенскай катэдры праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія, па запрашэнню кс. пробашча Яна Кучынскага, узначаліў дапаможны бп. Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гэтыя тры дні святыня поўнілася вернікамі: іерарх выступіў з канферэнцыямі для жанчын, мужчын і моладзі. У апошні дзень духоўных практыкаванняў бп. Юрый прапанаваў паразважаць над пытаннем “Што значыць быць хрысціянінам сёння?”

касабуцкі 2

касабуцкі 4

касабуцкі 3

- Калі на тэрыторыі Рыма пачало распаўсюджвацца хрысціянства, яму спатрэбілася сапраўды няшмат часу, каб там умацавацца і выкараніць язычніцтва. Першапрычынай было тое, што ў часы зараджэння хрысціянтсва ў Рыме панавалі жорсткія негалосныя законы: прабачэнне не было ў пашане і за нанесеную крыўду прынята было адпомсціць. Першых хрысціян жа першапачаткова ў вечным горадзе называлі “сектай, дзе з любоўю ставяцца адзін да аднаго”. Рымляне меркавалі аб хрысціянах па іх учынках - па здольнасці прабачаць і заўсёды прыходзіць з дапамогай - і ім хацелася гэта пераймаць. Менавіта дзякуючы жывому сведчанню першахрысціян людзі адкрывалі Хрыста.

Біскуп адзначыў, што "чалавек мае права не верыць, бо не нараджаецца з паўнатой веры", і заклікаў кожнага сведчыць аб сваёй веры на аснове ўчынкаў, каб яна прыносіла сапраўдны плён:

- Вельмі важна, каб сведчанне вашай веры не стала яе антысведчаннем. Дзеля гэтага трэба, каб вашая прыналежнасць да хрысціянства і тое, што вы гаворыце, не разыходзілася з вашымі ўчынкамі.

На заканчэнне рэкалекцый вернікі падзякавалі біскупу Юрыю за супольную малітву і накіраваныя да іх словы.

касабуцкі 6

касабуцкі 5

касабуцкі 7

касабуцкі 1

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая