Skip to main content

Рэкалекцыі для міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай ВДС

20 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся рэкалекцыі для міністрантаў, якія ў гэтым годзе правёў кс. прэфект Андрэй Лішко. Каля 60 юнакоў сустрэліся, каб разважаць над тэмай "Устану і пайду да майго Айца".

 

Для міністрантаў гэта асаблівы час ласкі, які дапамагае задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом. Удзел у Крыжовым шляху, разважанні над Божым Словам, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі – усё гэта спрыяла паглыбленню і ўмацаванню асабістых адносін маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе ім Бог.

Паводле wsd.grodnensis.by