Skip to main content

Гродзенскі "Карытас" правёў дабрачынны кірмаш

кірмаш карытас 328 лютага ў Касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы праходзіў велікодны кірмаш Карытас 2016. Падобнага роду кірмашу на трэцім тыдні Вялікага Посту (Caritas тыдні) праводзіцца штогод, і валанцёры гродзенскага "Карытас" заўсёды прымаюць у ім удзел.

Да кірмашу валанцёры падрыхтавалі разнастайныя ручныя вырабы: велікодныя паштоўкі, традыцыйныя свечкі Карытас, самаробныя цацкі, а таксама мноства варыянтаў хатняй выпечкі, якая карысталася найбольшай папулярнасцю.

кірмаш карытас 2

кірмаш карытас 4

Самі парафіяне актыўна бралі ўдзел у кірмашы, амаль кожны набываў той ці іншы выраб або проста пакідаў ахвяраванне. Атрыманыя грошы пойдуць на дабрачыннасць.

кірмаш карытас 1

Тэкст: Марыя Янкевіч

Фота: Алег Гарбачоў