Skip to main content

Усё бліжэй да Галандыі

   Увечары 7 лістапада пасля св. Імшы ў Пабрыгіцкім касцёле члены душпастырства OPEN сустрэліся для таго, каб падрыхтавацца перад выездам у Галандыю, дзе ў гэтым годзе адбудзецца спатканне супольнасці  Taize. Гэтую сустрэчу і малітву правёў кс. Антоній Грэмза . Сабраныя выслухалі сведчанні тых, хто раней удзельнічаў у падобных арганізаваных гэтай супольнасцю спатканнях. Ксёндз Антоній прадставіў удзельнікам сустрэчы ўсе арганізацыйныя справы. 21 лістапада а 19.00 у Пабрыгіцкім касцёле  запланавана малітоўная сустрэча ў духу Taize. Ужо вядома, што ў 2013 годзе сустрэча гэтай супольнасці адбудзецца ў Бярліне. Сардэчна запрашаем усіх у Пабрыгіцкі касцёл на агульную малітву.