Skip to main content

У Гродне прайшла аплатковая сустрэча валанцёраў "Карытас"

18 студзеня прайшла аплатковая сустрэча валанцёраў гродзенскага дабрачыннага таварыства "Карытас", якая традыцыйна распачалася св. Імшой у катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго ўсе накіраваліся ў галоўны офіс "Карытас” Гродна. У спатканні таксама ўдзельнічаў дырэктар Нацыянальнага "Карытас" кс. Віталій Дабраловіч.

Перад дзяленнем аплаткай кс. Віталій нагадаў прысутным аб важных якасцях валанцёра: "Нягледзячы на тое, што свята Нараджэння Хрыста ўжо прайшло, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся дзеля таго, каб несці ў свет святло, любоў, дабро і памяркоўнасць. Менавіта памяркоўнасць з'яўляецца адным з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй памяркоўнасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да пераменаў у сваім жыцці".

Пасля дзялення аплаткай удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі розныя пытанні наконт валанцёрскай дзейнасці, распавядалі гісторыі, жартавалі, смяяліся і проста прыемна праводзілі час.

Паводле caritas.by