17 студзеня ў гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адбыўся бясплатны спектакль для дзяцей з Гродзенскага хоспісу. Спектакль "Усё магчыма на Раство!" падрыхтаваў творчы французскі праект "Тэатро", які прыязджае ў Гродна ўжо ў 4-ы раз. Героі пастаноўкі размаўлялі паміж сабой па-французску, аднак побач са сцэнай працаваў сінхронны перакладчык, таму праблем з разуменнем не ўзнікала. Дарэчы у вестыбюле музея была арганізавана дабрачынная выстава вырабаў дзяцей з хоспіса, атрыманыя сродкі ад продажу якіх пойдуць на дапамогу цяжка і безнадзейна хворым дзецям. Прапануем праглядзець фотарэпартаж з дадзенага мерапрыемства.
Фота: Гражына Шалкевіч