16 студзеня музычны гурт “Ave” наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні.
Выхаванцы інтэрната падрыхтавалі для клерыкаў цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні. Сустрэча аказалася вельмі насычанай – канцэрт, гульні, размовы і шмат іншага.
Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак. Падобныя сустрэчы вельмі важныя і патрэбныя як для тых, хто рыхтуецца да святарства, так і для дзяцей, якім неабходны ўвага і клопат.
Паводле wsd.grodnensis.by