Skip to main content

Аплатковая сустрэча настаўнікаў адбылася ў Лідзе

9 студзеня 2016 года у касцёле парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, Ліда-Індустрыяльны, адбылася чарговая аплатковая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў, як працуючымi, так i тымi, хто знаходзiцца на заслужаным адпачынку. Ініцыятарам гэтай сустрэчы быў пробашч парафіі кс. Андрэй Агель.

На пачатку кс. Андрэй прывітаў прысутных цёплымі словамі, выразіў удзячнасць за прысутнасць на спатканні і запрасіў да супольнай малітвы.

Пасля малітвы настаў самы важны момант сустрэчы – гэта дзяленне аплаткай. Гэты тонкі белы лісток з прэснага цеста, выпечаны з мукі і вады без дадатку дрожджаў, з’яўляецца для нас сімвалам адзінства і дабра, які злучае нас разам, дзеля таго, каб мы сталі адной вялікай сям’ёй у Хрысце. Пад час каляднай сустрэчы, прысутныя складалі віншаванні і найлепшыя пажаданні адзін аднаму ламаючы белы кавалачак хлеба.

Памяшканне, дзе праходзіла сустрэча было напоўнена калядным настроем, галоўным атрыбутам з’яўляўся жлобік з маленькім Езусам, гучалі аудыёзапісы калядных песен, усе жадаючыя падхоплівалі знаёмы матыў і спявалі калядныя песні.

Святар адказаў на ўсе пытаннi, якiя задавалi педагогi, распавёў шмат цiкавых гiсторый.

Напрыканцы пробашч пажадаў усiм настаўнiкам, каб маленькі Езус аберагаў ад няўдач, каб жыццё було напоўнена светам, цяплом, радасцю і дабрабытам.

Паводле pijary.info