У нядзелю, 31 кастрычніка, з дазволу ксяндза біскупа Аляксандра парафія ў Жалудку прымала рэліквіі бл.кс. Папялушкі. Урачыстасць распачалася прывітаннем рэліквіі ў цэнтры мястэчка пробашчам Янам Рэйшалем і парафіянамі. Рэліквіі Благаслаўлёнага прывёз са Скідзеля вікарый жалудоцкай парафіі кс. Віктар Захарэўскі. Потым супольная працэсія накіравалася ў касцёл, дзе пад кіраўніцтвам кс. Паўла Салабуды была адпраўлена ўрачыстая св. Імша. Падчас казання кс. Павел прыгадаў шматлікім вернікам постаць кс. Папялушкі і яго галоўны жыццёвы дэвіз: “Зло перамагай дабром”. Пасля ружанцовага набажэнства кожны з вернікаў мог падысці да рэліквій і ўшанаваць іх пацалункам. Рэліквіі будуць у парафіі да 3 лістапада. 31 кастрычніка рэліквіі бл.кс. Папялушкі былі ўрачыста ўведзены таксама ў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме.