У суботу, 30 кастрычніка, ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч адправіў урачыстую Святую Імшу ў Васілішках. Падчас супольнай з іншымі святарамі дзеканату Эўхарыстыі Ксёнд Біскуп удзяліў сабранай моладзі сакрамант канфірмацыі (бежмавання). У гэты дзень мясцовая парафіяльная супольнасць малілася таксама за свайго душпастыра, кс. Станіслава Пытэля CSMA, які адзначаў 25 гадавіну святарскіх пасвячэнняў.