Skip to main content

Інтэлектуальная гульня "Бітва разумаў" адбылася ў Гродзенскай семінарыя

На мінулых выходных у гродзенскай ВДС адбылася інтэлектуальная гульня пад назвай “Бітва розумаў“, у якой прыянілі ўдзел усе навучэнцы семінарыі. У якасці вядучага выступіў кл. Вадзім Каўтанюк, які падрыхтаваў праграму і пытанні. Кл. Казімір Байгот сачыў за ходам гульні і падводзіў вынікі. У склад журы ўвайшлі прэфект кс. Віталій Сідорка і духоўный айцец кс. Здзіслаў Вэдэр.

Каманды складаліся з трох семінарыстаў з кожнага курса. Падрыхтаваныя пытанні закраналі не толькі рэлігійнае жыццё, але і літаратуру, хімію, матэматыку, гісторыю, мастацтва і г. д. Адказ на многія пытанні залежыў ад логікі і кемлівасці ўдзельнікаў. Да фіналу дайшлі клерыкі другога і пятага курсаў, а пераможцамі стала каманда другога курса.

Паводле wsd.grodnensis.by